Сёння Зяленскі знаходзіцца з візітам у Балгарыі, а з Эрдаганам ён сустрэнецца ў Стамбуле. Візіт адбудзецца напярэдадні завяршэння дзеяння «збожжавага пагаднення» 17 ліпеня.

Расійскі бок пагражае пасля 17 ліпеня спыніць удзел у «збожжавым пагадненні», якое робіць магчымым экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі з чарнаморскіх партоў Украіны ва ўмовах вайны.

ЕС разглядае прапанову аб стварэнні даччынай кампаніі падсанкцыйнага Рассельгасбанка, каб захаваць «збожжавае пагадненне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0