Фота: сацсеткі
Да гэтага званка (на запіс звярнуў увагу «Флагшток») Катляроў званіў інфаказачцы ад імя выдуманага працадаўцы, каб разыграць. Нібы ён знайшоў яе аб'яву, што яна можа пафарбаваць плот і выкапаць бульбу.
Бондарава на наступны дзень з самага ранку вырашыла яму перазваніць. Катляроў перайшоў на беларускую мову, чым выклікаў падазрэнні ў актывісткі — тая хоць і вучыцца ў БДПУ на спецыяльнасці «беларуская мова і літаратура», але ўсё адно паблытала яе з украінскай.
«А вы з Хахляндыі? Чый Крым?» — пачала дапытваць Катлярова.
«Вам што, беларуская мова не падабаецца?» — працягваў той.
«Давай, чый Крым, удакладняй!»
Пасля назвала правакатара «хахлом» і ўсё настойвала даць адказ пра Крым.
«Давай, давай, кажы. Слабо?»
«Давай, кажы, цуда!»
Таму, што ў правакатара беларускі нумар тэлефона, яна знайшла сваё тлумачэнне: «Ты прыехаў у Беларусь, купіў беларускі нумар і цяпер спрабуеш мне нешта расказаць».
Катляроў у канцы размовы назваў Бондараву «бабошай» і паабяцаў выкласці гэту размову ў сеціва. Што і зрабіў.