Блогер кажа, што ў цырульні ўсё, як было ў 90-я. Абсталяванне, шафы, стулы, фены, тэлефон, — нічога не мянялася. Кожная дробязь захавалася і знаходзіцца ў добрым стане.
У цырульні працуе Наталля, якой 65 гадоў. Яна тут — з першага дня працы.
Стрыжка абышлася хлопцу ў 5 рублёў. Блогер сказаў, што пастрыглі яго лепш, чым у сучасных барбершопах.
У каментарах адны чытачы сумняюцца, што гэта не пастаноўка. «Чаго яна ў кажуху?» — пытаюцца такія карыстальнікі.
Іншыя пішуць, што сапраўды ёсць у Магілёве такая цырульня, знаходзіцца па адрасе 1-я Калектыўная вул., 8. Некаторыя сцвярджаюць, што асабіста ведаюць Наталлю, самі да яе хадзілі, перадаюць жанчыне прывітанне і падзякі: «Наташка, рэспект табе, прычоскі таксама рабіла ачмурэнныя».
Чытайце таксама:
Як выглядае танец на дзіцячым ранішніку на 6 мільёнаў праглядаў