Лукашэнка адзначыў, што хаця гэта мерапрыемства традыцыйнае, але вельмі важнае з-за таго становішча, якое «разгортваецца вакол Беларусі».

«Сённяшняе рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжы мае сваю асаблівасць у тым, што ў нас асаблівая сітуацыя: на поўдні — вайна, на захадзе — Польшча, Літва, балтыйскія дзяржавы — і таго горш. Падкрэсліваю: і таго горш. Там рыхтуюцца адпаведныя атрады, палкаводцы вызначаныя», — сказаў ён. 

Лукашэнка зноў падкрэсліў, што ў Беларусі знаюць і «байцоў гэтых атрадаў», якія гатовы ўжо ваяваць супраць уласнай краіны. 

«Таму, як я заўсёды вайскоўцам гавару і асабліва міністру абароны: мы не павінны нічога празяваць, па-народнаму гаворачы. Ні ў якім разе нельга дапусціць нейкага выпадковага развіцця падзей на нашай граніцы. Таму — пільнасць і яшчэ раз пільнасць», — сказаў ён.

На нарадзе прысутнічалі дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанцін Моластаў і начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч.

Клас
2
Панылы сорам
12
Ха-ха
46
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5