Былы расійскі лётчык Максім Кузьмінаў, які перагнаў верталёт ва Украіну, уехаў у Іспанію ў кастрычніку мінулага года з сапраўдным пашпартам і фіктыўным данымі ў ім. Па дакументах, яму было 33 гады — на пяць гадоў больш, чым яму было на самай справе. У Іспаніі выдаў сябе за ўцекача з Данецка. 

Фота яго пашпарта апублікавала El Periodico. 

Цяпер мясцовыя ўлады чакаюць вынікаў біяметрычнай экспертызы, якую запыталі як у Расеі, так і ва Украіне. 

Па даных Mash, Кузьмінаву прысвоілі даныя загінулага ў 2014-м сепаратыста «ДНР» — Ігара Шаўчэнкі, які нарадзіўся 15 верасня 1990-га ў Данецку. 

El Periodico піша, што Максім Кузьмінаў жыў у раёне Алікантэ, дзе жыве шмат украінцаў і расіян.

Чытайце таксама:

У Іспаніі забілі пілота, які перагнаў ва Украіну расійскі верталёт

«У Расіі прынята пра нябожчыка ці добра, ці нічога». У Маскве пракаментавалі смерць пілота, які ўгнаў верталёт

ГРУ атрымала загад на ліквідацыю расійскага лётчыка, які перагнаў верталёт ва Украіну — «Расія 1»

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
13
Абуральна
5