Жыхары Санкт-Пецярбурга паведамілі пра два гучныя гукі выбуху ў раёне порта Бронка. Іх чулі жыхары горада Ламаносаў, які ўваходзіць у склад Петрадварцовага раёна Санкт-Пецярбурга.
З'яўлялася інфармацыя, што ўкраінскі беспілотнік быў збіты над Фінскім залівам.
«Па папярэдніх даных, БПЛА быў заўважаны на нізкай вышыні, была дадзена каманда на паражэнне. Спрацаваў зенітна-ракетны комплекс, размешчаны ў Ламаносаўскім раёне Ленінградскай вобласці», — гаворыцца ў публікацыі выдання «Фонтанка».
У сацсетках публікуюць кадры з дымам у небе.
На гэтым фоне ў пецярбургскім аэрапорце Пулкава з 19:32 былі ўведзеныя абмежаванні праз пагрозу атакі БПЛА. З аэрапорта не ўзлятаюць самалёты, а тыя, якія збіраліся сядаць, накіраваныя ў зоны чакання.
Чытайце таксама:
У Пецярбургу беспілотнік урэзаўся ў жылы дом
У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці
Ціханоўская заклікала падтрымаць збор на дроны для беларускіх добраахвотнікаў