9 красавіка Мінскі гарадскі суд пачне разглядаць справу Яўгена Ціханава — айцішніка, якога затрымалі на мяжы. Інфармацыя з'явілася ў раскладзе суда, звярнула ўвагу «Медыязона».

Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Падставай для затрымання беларуса сталі каментары ў тэлеграме. Ціханава абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (артыкул 368 КК), уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фармавання (частка 3 артыкула 361-1 КК), распальванні варожасці (частка 1 артыкула 130 КК) і ў абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК).

Больш за 15 гадоў таму Ціханаў скончыў Акадэмію МУС, працаваў участковым. Пасля звольніўся па ўласным жаданні і перайшоў у IT.

Беларуса затрымалі на мяжы: ён ехаў на дзень нараджэння маці і каб аформіць даверанасць.

Чытайце таксама:

У Беларусі па палітычных матывах пераследуюць як мінімум двух грамадзян Узбекістана і аднаго грамадзяніна Казахстана

Сілавікі затрымалі былога палітвязня, закідаюць здраду дзяржаве

На экс-прарэктарку ВНУ завялі крыміналку за грашовыя пераводы палітвязням. Гэта першы падобны выпадак

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
36