З 2020 года жанчыну з Пружанскага раёна асудзілі ўжо чатыры разы па палітычных крымінальных справах. Да вызвалення Алены Гнаўк засталося прыкладна два гады.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Алене Гнаўк павінны былі зрабіць аперацыю на кішэчніку, бо там з'явіліся новаўтварэнні.

Такія аперацыі робяць у гомельскай жаночай калоніі №4, палітзняволеную мусілі адвезці туды. Да гэтага часу невядома, ці зрабілі жанчыне гэтую аперацыю, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам».

Чытайце таксама:

«Сама юрыстка, і дзеліцца ведамі з новымі сяброўкамі». Алена Гнаўк у калоніі стараецца не сумаваць

Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы

Чаму санкцыі не ўплываюць на паводзіны Лукашэнкі і наколькі яны наогул эфектыўныя? Меркаванні эканамістаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3