Аўтаномія Гагаузіі пагражае абвясціць сваю незалежнасць у выпадку, калі Малдова падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Пра гэта заявіў башкан Гагаузіі Міхаіл Фармузал у інтэрв'ю турэцкім СМІ. І Фармузал, і асноўныя гагаузскія палітычныя сілы маюць цесныя сувязі з Масквой — аналагічна як былы крымскі прэм'ер Аксёнаў.

Фармузал падкрэсліў, што аўтаномія абвесціць сваю незалежнасць, калі Малдова падпіша Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Палітык абгрунтаваў сваю заяву тым, што экспартныя пастаўкі з рэгіёну ажыццяўляюцца ў асноўным у Расію, а ў выпадку асацыяцыі з ЕС, аўтаномія будзе пазбаўленая такой магчымасці, піша агенцтва Укрінфарм.

Гагаузаў каля 150 тысяч, яны жывуць кампактна на поўдні Малдовы. Гэта цюркамоўны праваслаўны народ.

Малдова мае падпісаць пагадненне аб Асацыяцыі з Еўрасаюзам 27 чэрвеня на надзвычайным саміце Еўрасаюз — Малдова.

Закон аб асаблівым статусе Гагаузіі, прыняты малдаўскім парламентам яшчэ ў 1994 годзе, не прадугледжвае права аўтаноміі на выхад з Малдовы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?