Увечары 12 лістапада хлопчыка ля батарэйнай і рэлейнай шаф заўважыў машыніст цягніка. Калі аператыўнікі прыбылі на месца, яны заўважылі, што абсталяванне абліта гаручай вадкасцю (меркавана, бензінам). Побач з шафамі знаходзіліся бутэлька з рэшткамі вадкасці і каробка запалак, — самога ўзгарання не адбылося.

Праз тры дні зламысніка знайшлі. Ім аказаўся 12-гадовы вучань мясцовай гімназіі. На допыце дзіця прызналася, што «атрымала заданне падпаліць рэлейную шафу праз тэлеграм. Нібыта супрацоўнікі ўкраінскіх спецслужбаў пагражалі яго сям'і фізічнай расправай».

Паліцыя завяла крымінальную справу па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне маёмасці, здзейсненае шляхам падпалу».

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0