Фота: БелТА

Фота: БелТА

«Дзяржаўныя сімвалы — гэта люстэрка нашых нацыянальных каштоўнасцяў, ідэнтычнасці нашага народа, якія раскрываюць яго душу, гісторыю, памкненні», — перакананы Ігар Луцкі.

У намесніка кіраўніка Адміністрацыі пацікавіліся, чаму важна ведаць і паважаць дзяржаўныя сімвалы.

«Гэта ж наша гісторыя, адлюстраванне нашага я, — падкрэсліў ён. — Мы, беларусы, заўсёды ганарыліся сваёй сімволікай. Наш сцяг мае ўнікальны арнамент, які ідзе з глыбіні стагоддзяў.

Там закадзіравана наша свядомасць, нашы традыцыі. Калі мы губляем нашы традыцыі, мы губляем краіну, губляем суверэнітэт. 19-ы артыкул Канстытуцыі гаворыць: гэта сімвалы суверэннай дзяржавы».

Праява павагі і любові да дзяржсімвалаў у лічбавым асяроддзі ў выглядзе разнастайных акцый таксама мае вялікае значэнне, упэўнены Ігар Луцкі.

«Вы бачыце, як шмат іх праходзіць у тыктоку, інстаграме, калі людзі выкладваюць свае фатаграфіі з дзяржаўнай сімволікай. Мы бачым, што гэта вельмі падымае наш патрыятычны дух. У гэтым кірунку будзем працаваць, вядома ж», — дапоўніў намеснік кіраўніка Адміністрацыі.

А вы таксама выкладваеце ў сацсетках?

Чытайце таксама:

Што адбывалася на апошнім паседжанні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы — вытрымкі з пратакола

Ігар Луцкі расказаў моладзі, у чым шчасце Беларусі

У Гродне затрымалі дзвюх дзяўчат нібыта за падпал чырвона-зялёнага сцяга

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0