Дэміен Геро Демиен Геро Damien Guerot

Дам'ен Геро. Скрын з відэа: YouTube

Як паведамлялася, 13 красавіка невядомы мужчына напаў з нажом на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра, размешчанага непадалёк ад пляжа Бондзі ў аўстралійскім Сіднэі. Пазней з'явіліся кадры, як невядомы мужчына з металічнай пластыкаваю стойкаю ў руках перагарадзіў шлях злачынцу на эскалатары гандлёвага цэнтра.

Некаторыя СМІ паспелі, не без прапагандысцкіх мэтаў, назваць яго рускім ці ўкраінцам. Пазней высветлілася, што гэты смелы чалавек — француз Дам'ен Геро (Damien Guerot). Як мужчына расказаў журналістам, у момант падзей ён разам з калегам па працы і сябрам Сіляс Дэспро (Silas Despreaux) кіраваўся ў спартзалу, размешчаную ў гандлёвым цэнтры Westfield.

У нейкі момант яны ўбачылі злачынцу Джоэла Каўчы (Joel Cauchi), які бег да іх, і вырашылі паспрабаваць яго спыніць. Геро схапіў стойку агароджы і загарадзіў Каўчы дарогу. Той сумеўся і здаў назад.

«У яго былі пустыя вочы, адсутны погляд», — сказаў француз пра злачынцу. Дам'ен і Сіляс паспрабавалі кінуць у забойцу металічную тумбу, але не папалі. Тады француз схапіў крэсла кінуўся за Каўчы на ніжні паверх. Там злачынцу і застрэліла супрацоўніца паліцыі.

Як паведамлялася, у выніку нападу загінула 6 чалавек і 12 было паранена. Пазней стала вядома, што нападнік быў псіхічна хворы.

Дам'ену Геро 31 год. У Аўстраліі ён знаходзіўся па працоўнай візе, тэрмін дзеяння якой сканчаецца ў ліпені.

Гераічны ўчынак мужчыны быў ацэнены ўладамі Аўстраліі. У пятніцу, 19 красавіка, француз паведаміў, што ў выключным парадку атрымаў грамадзянства краіны.

«У мяне сканчалася віза, я вельмі рады атрымаць аўстралійскае грамадзянства. Але гэта крыху дзіўнае пачуццё, таму што, нягледзячы ні на што, у многіх людзей гора. Таму шчасця не адчуваеш»,

— сказаў француз падчас шоу C l'hebdo на канале France 5.

Чытайце таксама:

Напад на гандлёвы цэнтр у Сіднэі. Шэсць чалавек загінулі, сотні эвакуявалі

Забойца, які зарэзаў шэсць чалавек у гандлёвым цэнтры Сіднэя, спецыяльна абіраў жанчын

Аўстралійца асудзілі на 24 гады за забойства жонкі, здзейсненае 40 гадоў таму. А дапамог у гэтым падкаст

label.reaction.like
88
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
1
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
7
label.reaction.anger
4

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?