Наступны пакет санкцый Еўрасаюза павінен уключаць крокі супраць «ценявога флоту» танкераў, якія перавозяць расійскую нафту ў абыход санкцый, заявіў міністр замежных спраў Швецыі Тобіас Більстром перад сустрэчай міністраў замежных спраў ЕС у Люксембургу, піша Бі-бі-сі.

«Прыняцце 14-га пакета санкцый — адна з самых важных рэчаў», — цытуе яго Reuters.

«Мы паклапоцімся аб тым, каб уключыць забарону на імпарт звадкаванага прыроднага газу, а таксама меры па абмежаванні расійскага ценявога флоту», — дадаў кіраўнік МЗС Швецыі.

Абмеркаванне пакета санкцый знаходзіцца на ранняй стадыі, ён не будзе прыняты на сустрэчы ў Люксембургу, зазначае Reuters.

На імпарт расійскіх нафты і нафтапрадуктаў дзейнічаюць цэнавыя абмежаванні. Трубаправодны газ і ЗПГ з Расіі не пад санкцыямі.

Па вызначэнні Еўракамісіі, у склад «ценявога флоту» (shadow fleet) уваходзяць старыя судны, якія належаць невядомым уладальнікам або структурам, якія хаваюць бенефіцыяраў і якія ўдзельнічаюць у гандлі нафтай, што падпадае пад санкцыі, з выкарыстаннем розных падманных метадаў, пісаў Forbes.

Агенцтва Bloomberg сцвярджала раней, што ў 2023 годзе расійская нафта, пастаўкі якой ажыццяўляліся па моры, прадавалася па цане вышэй за ўстаноўленую цэнавую столю 60 долараў за барэль. Па інфармацыі выдання, для абыходу санкцый выкарыстоўваюцца танкеры, якія фармальна ходзяць пад сцягамі краін, якія не далучыліся да санкцый, а фактычна належаць расейскім кампаніям.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1