Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва, відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. Паводле «Медыязоны», гэта Віталь Лазароўскі.

На відэа затрыманы кажа, што заўзее за маскоўскі «Спартак» і магілёўскі «Днепр», і што затрыманы быў за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 20-м годзе і за «экстрэмісцкія» матэрыялы».

Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім цяпер — невядома. Як піша блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, ён »замест абанемента на матчы любімых каманд, атрымаў абанемент на 15 сутак у ІЧУ».

Чытайце таксама:

Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць

Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»

Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8