Паводле слоў чыноўніка, плошча забруджанай тэрыторыі цэзіем-137 з прычыны яго распаду паменшылася амаль у два разы і складае каля 25,5 тысячы квадратных кіламетраў, або 12% агульнай плошчы Беларусі, паведамляе Sputnik.
На забруджаных тэрыторыях размяшчаюцца 2 тысячы населеных пунктаў у Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Брэсцкай, Гродзенскай абласцях. Карэкціроўка тэрыторыі праводзіцца кожныя пяць гадоў. Новае абследаванне пачнецца ў 2025 годзе.
Дзедуль таксама распавёў, што з моманту трагедыі на ліквідацыю наступстваў аварыі на ЧАЭС Беларусь накіравала каля 20 мільярдаў долараў.
Чытайце таксама:
Дуда заявіў пра гатоўнасць Польшчы размясціць у сябе ядзерную зброю
Улады Расіі і Беларусі рыхтуюць выкарыстанне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню» — Сахашчык
На сайце Аб'яднага даследчага цэнтру пры Эўракамісіі ёсьць актуальная анлайн-мапа
https://remap.jrc.ec.europa.eu/Advanced.aspx
Там у тым ліку прыведзены і аператыўныя беларускія дадзеныя. Але гэта толькі дадзеныя па пэўных гарадах.
На сайце Міністэрства надзвычайных спраў ёсьць мапы па абласцях за 2015 год.
Увогуле дакладнай карціны на дадзены момант няма, бо на працягу першых дзён пасля пачатку Катастрофы дзясяткі відаў чарнобыльскіх радыёнуклідаў распаўсюдзіліся па ўсёй паверхні Зямлі (у асноўным, у Паўночным паўшар'і). У значных канцэнтрацыях яны былі знойдзены ў многіх краінах Еўропы. Пры гэтым, сярод дозаўтваральных радыенуклідаў былі: цырконій-95, ніёбій-95, рутэній-103, родый-103, тэлур-132, ёд-133, цэзій-134, барый-140, лантан-140, цэрый-141, перметый- 144 — гэта значыць радыенукліды, якія, здавалася б, не павінны быць дозаўтваральнымі па разліковым спектры выкідаў з аварыйнага рэактара.
2) Ненадзейнасць апытальных дадзеных для разліку папуляцыйных доз. Не існуе надзейных метадаў уліку спецыфічнага ўплыву ўсіх радыенуклідаў на дадзенай тэрыторыі. Усе папуляцыйныя дозы апраменьвання вымяраюцца не інструментальна, а разлічваюцца на аснове асераднёнага спажывання ўмоўнага набору прадуктаў харчавання "сярэднім" чалавекам, асераднёнага часу знаходжання людзей па-за і ўнутры памяшкання і іншых паказчыкаў, якія ўстанаўліваюцца на аснове апытальных дадзеных невялікай часткі насельніцтва на дадзенай тэрыторыі.
Больш падрабязна пра гэтую праблему можна прачытаць у кнізе даследчыка Яблакава "Чарнобыль: наступствы Катастрофы для чалавека і прыроды"
https://network.bellona.org/content/uploads/sites/4/2016/01/Chernobyl-6.pdf.pdf