«Сябры, важная абвестка! Міністэрства сепультуры на паўзе. Пакуль не магу сказаць дакладна, калі вернецца праект, але спадзяемся, што паўза не будзе доўгай», — напісаў Аляксандр Чарнуха.

Прычыны прыпынення праекта Чарнуха не патлумачыў, адзначыўшы толькі, што «цяпер у мяне багата вольнага часу, таму я пачынаю шукаць працу».

Ютуб-канал «Міністэрства сепультуры», на які падпісаныя амаль 9 тысяч чалавек, быў прысвечаны беларускай музыцы. У ім Аляксандр Чарнуха сярод іншага знаходзіў сілы з тонкім гумарам скласці дыскаграфію сясцёр Груздзевых, расказваў пра загадкі гурта «Дразды», але пры гэтым радаваўся беларускай Б'ёрк і знаёміў з багамі беларускага металу. Апошні сюжэт на канале з'явіўся тры тыдні таму.

Канал Hodasevich-LIVE выходзіў каля 5 гадоў, ён мае каля 28 тысяч падпісчыкаў і прысвечаны праблемам беларускага футбола. 

Мікалай Хадасевіч спыненне ягонай працы патлумачыў ментальнай стомленасцю і таму неабходнасцю паўзы, але сярод іншага згадаў і пра фінансавыя цяжкасці.

Чытайце таксама:

Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Хто робіць беларускіх падлеткаў сусветнымі зоркамі. Беларускі музычны лэйбл, пра які вы маглі не чуць

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
36
Абуральна
2