Марк Тэн. Фота: tvrain / Telegram

Марк Тэн. Фота: tvrain / Telegram

«Я стамілася, у мяне няма фізічных сіл на штодзённае кіраванне тэлеканалам. Марк Тэн — выдатны генеральны дырэктар. За час працы ў Sports.ru ён дарос да партнёра і генеральнага дырэктара.

Зразумела, што « Дождь» у нейкі момант павінен быў ператварыцца з сямейнай кампаніі ў кампанію з нармальным бізнэс-працэсам. У Марка атрымліваецца гэта рэалізоўваць. Для мяне важна, што гэта блізкі нам па каштоўнасцях чалавек, і гэта рэдкі выпадак, калі асабістыя і прафесійныя якасці чалавека застаюцца на высокім узроўні», — сказала Сіндзеева. 

Тэлеканал удакладняе, што Сіндзеева застаецца мажарытарным акцыянерам тэлеканала і цяпер узначаліць раду дырэктараў. Тэн стане адным з суўладальнікаў канала. Ён далучыўся да каманды ў 2023 годзе. 

27 красавіка каналу спаўняецца 14 гадоў. Пасля пачатку вайны ён працуе за межамі Расіі. 

Чытайце таксама:

Былы вядучы БТ Аўчыннікаў расказаў пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням

«Калі я сёння не загіну, то заўтра нешта зраблю для перамогі». Журналістка расказала пра ўцёкі з радзімы і жыццё ў Швейцарыі

Камуніст, даносчык са стажам, пакрыўджаны на БТ — што за блогер Жан Содзель, які набраў папулярнасці на плётках пра рускі шоубізнэс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0