Фота: facebook.com/polizeibrandenburg

Фота: facebook.com/polizeibrandenburg

У нямецкім горадзе Гера, федэральная зямля Цюрынгія, затрымалі нецвярозага 24-гадовага беларуса, які ўчыніў беспарадак на аўтавакзале. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусы і свет» са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Вартавых парадку выклікалі на прывакзальную тэрыторыю ў ноч на 21 красавіка, прыкладна ў 00:25, з-за мужчыны, які разбіў аконную шыбу.

Той раптам стаў уцякаць, сутыкнуўшыся ў працэсе з праваахоўнікамі. Ён аказаў актыўны супраціў і быў узяты пад варту. Але і тут працягнуў паводзіць сябе агрэсіўна.

Тлумачыцца, што па факце вядзецца разбіральніцтва, нашаму суайчынніку прыйшлося ўнесці заклад.

Чытайце таксама:

Юны і п'яны мінчук-наркаман напракудзіў у дзіцячым садку і разнёс два пад'езды. Як яго пакаралі?

Колькі далі п'янаму мінчуку, які ўдарыў «ружачкай» выпадковага чалавека? Гэта ж не палітыка, таму яго пакінулі дома

П'яны жыхар Барысаўскага раёна адрэзаў сабаку вушы. Ён сцвярджае, што спрабаваў яму дапамагчы

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2