Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 342 ч.1 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Зенчанка арганізоўваў і праводзіў розныя мерапрыемствы. Сярод іх — «Найлепшы выпускны», закрыццё мотасезону на «Палессі», карпаратывы ў «Чыста піўным рэстаране». Ягор Зенчанка з’яўляецца найлепшым вядоўцам 2013 паводле версіі прэміі «Nigth Gomel» ад радыё 101.3 FM у Гомелі.

Арт-цэнтр «Капуста», сузаснавальнікам якога з’яўляецца Ягор Зенчанка, арганізоўваў канцэрты Алены Ваенгі, Льва Лешчанкі, Дні горада Гомеля, фестывалі электроннай музыкі Open air і іншыя.

Даныя, знойдзеныя ў адкрытым доступе, даказваюць, што гаворка менавіта пра гэтага чалавека. На цяперашні момант, паводле Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, індывідуальны прадпрымальнік Зенчанка Ягор Андрэевіч знаходзіцца ў стадыі спынення дзейнасці.

УНП індывідуальнага прадпрымальніка Зенчанкі Ягора Андрэевіча супадае з УНП, які падаецца на старонках з інфармацыяй пра арт-цэнтр «Капуста» (напрыклад, на сайце relax.by ці на партале vrb.by).

Банкетная зала «Вівальдзі», уладальнікам якой з’яўляецца Ягор Зенчанка, цяпер таксама не працуе.

Сацыяльныя сеткі вядоўцы ў Інстаграме і Фэйсбуку не аднаўляліся са снежня 2023 года.

Чытайце таксама:

Два гады пазбаўлення волі і 120 тысяч рублёў кары нібыта за супрацоўніцтва з «Белсатам»

Палітвязня Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым у Гродне

Бізнэсмена Уладзіміра Балабановіча пачынаюць судзіць за «заклікі да санкцый»

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
12