Парламенцкая зала. Фота: Наша Ніва

Парламенцкая зала. Фота: Наша Ніва

У перыяд электаральнай кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2025 годзе дэпутаты будуць рабіць сваю працу, каб не дапусціць дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Пра гэта заявіла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, член прэзідыума БСЖ Марына Лянчэўская, піша БелТА.

«Наперадзе ў нас 2025 год, выбары прэзідэнта. І мы разумеем, што на нас будуць ціснуць, нас будуць разгойдваць», — сказала Марына Лянчэўская.

Яна адзначыла, што роля дэпутатаў заключаецца не толькі ў прыняцці правільных і пісьменных законаў, але ў ідэалагічнай працы.

«Мы, дэпутаты, становімся і ідэолагамі ў тым ліку. У чым гэта выяўляецца? Проста ў зносінах з людзьмі, данясенні да іх інфармацыі. І гэта трэба рабіць без чытання маралі, а простай рускай мовай», — перакананая дэпутат.

На думку Марыны Лянчэўскай, дэпутатам варта праяўляць актыўнасць і не адседжвацца.

«Як сказаў Лукашэнка, час выбраў нас. Мы ідзём па тонкім лёдзе. Каб не спатыкнуцца і не праваліцца, мы павінны быць разам, рабіць усё пісьменна, асцярожна, паступальна. Рашэнні трэба прымаць аператыўна і прафесійна. І я ўпэўненая, што мае калегі, як і я, патрыёты. Мы пройдзем гэтую электаральную кампанію (прэзідэнцкія выбары ў Беларусі), будзем побач з Лукашэнкам. І я ўпэўненая, што наша грамадства не атрымаецца разгайдаць», — дадала яна.

Марына Лянчэўская яшчэ раз запэўніла, што дэпутаты будуць рабіць сваю працу, каб не дапусціць дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1