Гандлёвая кропка з беларускімі і ўкраінскімі таварамі. Скрыншот відэа з інстаграма Настассі

Гандлёвая кропка з беларускімі і ўкраінскімі таварамі. Скрыншот відэа з інстаграма Настассі

Настасся расказаае, што на рынку ёсць усё, а цэны на многія тавары значна ніжэйшыя, чым у крамах. Але гандлёвыя месцы ўяўляюць сабой, мяркуючы па відэа, пераважна раскладныя сталы пад адкрытым небам або пад навесамі. Частка асартыменту раскладзеная проста на зямлі.

«Сюды трэба прыехаць хаця б для таго, каб адчуць вайб дзевяностых», — гаворыць дзяўчына.

Абышоўшы прылаўкі з прадуктамі харчавання, адзеннем, абуткам і іншым шырспажывам (тут, на думку дзяўчыны, «можна сабраць чалавека па частках»), Настасся знайшла столік з беларускімі і ўкраінскімі прадуктамі — ён стаіць каля плота з сеткі.

Сярод беларускіх тавараў — зефір, пасціла, халва, цукеркі і нават алкаголь. Цэны, вядома, вышэйшыя, чым у Беларусі, але, са слоў Анастасіі, не крытычна.

«Для тых, хто не можа з'ездзіць дадому (каб не выенчваць гэтую бляшанку згушчонкі ў знаёмых), гэты пункт на рынку проста знаходка», — кажа дзяўчына.

Прыязджаць на рынак Настасся рэкамендуе па нядзелях. Рынак адкрыты з 06:00 да 15:00, але дзяўчына папярэджвае, што ўжо да 13:00 некаторыя прадаўцы пачынаюць складаць тавар, таму раіць прыязджаць з раніцы.

Меркаванні каментатараў падзяліліся. Многія зацікавіліся месцам. Іншыя ж мяркуюць, што рынак у такім выглядзе — ганьба для польскай сталіцы, цэны на беларускія тавары завышаныя, а купцам раяць уважліва сачыць за тэрмінамі прыдатнасці прадуктаў харчавання.

Чытайце таксама:

Калготкі Conte — у два разы даражэйшыя, лідскі квас — у тры разы. Якія беларускія тавары і па колькі можна купіць у Польшчы

Аршанец выставіў на аўкцыён пратэрмінаваную згушчонку

Рагачоўскую згушчонку на eBay прадаюць па 20 даляраў за бляшанку

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0