Фота: Church.by

Фота: Church.by

У Беларускай Праваслаўнай Царкве напісалі сваю малітву аб «аднаўленні міру» ва Украіне.

У ёй няма палітычных момантаў, а таксама просьбы «дараваць перамогу», відавочна, расійскім войскам. Тэксты малітваў, якія выкарыстоўваюцца ў РПЦ і яе беларускім экзархаце, параўнала «Хрысціянская візія».

3 сакавіка 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, па епархіях РПЦ разаслалі цыркулярны ліст, у якім прадпісвалася за Божай літургіяй узносіць «малітву аб аднаўленні міру».

У верасні 2022-га з'явіўся новы тэкст гэтай малітвы, яго агучыў патрыярх Кірыл. У малітве з'явіўся відавочны палітычны кантэкст. Так, у тэксце ёсць радок «се бо брани хотящия ополчилися на Святую Русь, чающе разделити и погубити единый народ ея» і відавочнае прашэнне аб перамозе Расіі ў агрэсіўнай вайне — «возстани, Боже, в помощь людем Твоим и подаждь нам силою Твоею победу».

Чытанне гэтай малітвы стала абавязковым у храмах РПЦ у Расіі. За адмову святароў сталі пазбаўляць сану. Так, быў пазбаўлены права на служэнне вядомы святар ліберальнага крыла Аляксей Умінскі. Пазней ён быў адноўлены ў сане Усяленскім патрыярхатам.

Замежных епархій РПЦ загад аб абавязковым чытанні малітвы не датычыўся. У Беларусі да апошняга часу чыталі першапачатковы тэкст малітвы ад 3 сакавіка. Аднак цяпер у БПЦ напісалі новую малітву.

Здымак: «Хрысціянская візія»

Здымак: «Хрысціянская візія»

Яна аказалася сімбіёзам двух тэкстаў. Пры гэтым з малітвы прыбралі палітыку, прашэнне аб перамозе, радок пра «ворагаў Святой Русі» і просьбу «выратаваць ад смерці, ран і палону абаронцаў Айчыны».

14 сакавіка з Сінодам БПЦ сустракаўся Аляксандр Лукашэнка. Цалкам магчыма, што з'яўленне новай малітвы без адсылак да расійскай палітыкі — непасрэдны вынік той сустрэчы.

Чытайце таксама:

Віцебскі архіепіскап атрымаў беларускае грамадзянства і падарыў начальніку міліцыі кнігу пра ахвяру рэпрэсій

«Родной во сто крат российский солдат». У нядзельнай школе ў Гродне дзеці пішуць лісты расійскім вайскоўцам

Лукашэнка — кіраўніцтву БПЦ: Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары заняліся, мякка кажучы, палітыкай

Клас
9
Панылы сорам
6
Ха-ха
16
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
7