Цырымонія сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме 4 мая 2024 года. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg

Цырымонія сыходжання Жыватворнага агню ў Іерусаліме 4 мая 2024 года. Фота: AP Photo/Ohad Zwigenberg

У 2018 годзе грэчаскі журналіст Дзімітрыс Алікакас паехаў у Іерусалім, каб даследаваць старажытны рытуал сыходжання Жыватворнага агню. На месцы Алікакас узяў інтэрв'ю ў некалькіх святароў, у тым ліку ў адказнага за рытуальныя прадметы — свечкі, якія нясуць у сабе Жыватворны агонь — храма Труны Гасподняй архіепіскапа Ісідара.

Архіепіскап у размове з журналістам расказаў, што агонь запальваюць з дапамогай запальнічкі. Інтэрв'ю з ім увайшло ў кнігу Алікакаса «Адкупленне. Справа аб Жыватворным агні», якая выйшла ў 2019 годзе.

Пасля гэтага Іерусалімскі патрыярхат падаў судовы пазоў на адрас журналіста і абвінаваціў яго ў паклёпе. Прадстаўнікі царквы настойвалі, каб Алікакас выдаліў відэа з архіепіскапам Ісідарам з інтэрнэту. Але суд стаў на бок журналіста.

Сыходжанне Жыватворнага агню адбываецца напярэдадні Вялікадня. Абрад сустрэчы агню праводзяць меркавана з IV стагоддзя. 4 мая 2024 года, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня, па традыцыі цырымонія прайшла ў Іерусаліме ў Кувукліі, мармуровай капліцы над пячорай Труны Гасподняй. Пазней агонь развозяць па ўсім свеце. 

Чытайце таксама:

Дзе і калі пройдзе велікодная служба ў Вільні па-беларуску

Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю пад узмоцненымі нарадамі міліцыі з аўтаматчыкамі

«Яблынька», «берагіня», «узаранае поле», «Ярыла». Мінчанка малюе на велікодных яйках старажытныя сімвалы-абярэгі

label.reaction.like
15
label.reaction.facepalm
3
label.reaction.smile
78
label.reaction.omg
9
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger
6