У калекцыю ўвайшлі лонгслівы, худзі, кашулі і хусткі. Яны распрацаваны як унісэкс і падыдуць і хлопцам, і дзяўчатам. Галоўная мэта праекта — папулярызацыя нацыянальных культурных кодаў, піша Onliner.

— «Красацень» — слова добра зразумелае носьбітам розных моў, прадстаўнікам розных пакаленняў і культурных пластоў. А яшчэ яно пра тонкі стан душы, калі ўсё вакол і ўсярэдзіне сябе чалавеку хораша. Сказаць, што мы задаволеныя вынікам нашай алхіміі, — гэта нічога не сказаць. Ну хіба не прыгажосць у нас атрымалася?! — распавядае каманда RAWR.

Праўда, цана кусаецца. Адзенне — 189—369 рублёў, хустка — 59 рублёў.

Чытайце таксама:

«Ператвараю смецце ў грошы»: дзяўчына купляе ў сэкандах вопратку за капейкі, а потым робіць з яе дызайнерскія ўборы

Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі ФОТЫ 

Ад паказаў Victoria’s Secret і вокладак Vogue да здымак у Сафіі Копалы. Беларускія мадэлі, якія скарылі сусветныя подыумы

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0