Пётр Быстран. Фота: яго фэйсбук

Пётр Быстран. Фота: яго фэйсбук

Раніцай у чацвер у яго правялі ператрусы ў некалькіх памяшканнях у Берліне, Баварыі і на Маёрцы. Быстрана падазраюць у хабарніцтве і адмыванні грошай, піша DW Belarus.

Ператрусы праводзяць 11 пракурораў і каля 70 паліцыянтаў. Падчас следчых дзеянняў былі канфіскаваны дакументы і носьбіты інфармацыі, якія, паводле слоў прадстаўнікоў пракуратуры, «цяпер аналізуюцца на прадмет наяўнасці доказаў, якія абвінавачваюць або апраўдваюць».

Расследаванне супраць Быстрана звязана са справай вакол прарасійскай прапагандысцкай платформы Voice of Europe. У канцы сакавіка ўлады Чэхіі заявілі, што раскрылі «сетку ўплыву, якая фінансуецца з РФ», якая займалася распаўсюдам расійскай прапаганды ў Еўропе і подкупам еўрапейскіх палітыкаў. Часткай гэтай схемы, паводле іх звестак, з'яўляецца Voice of Europe.

На сайце платформы, супраць якой паслы Еўрасаюза напярэдадні ўзгаднілі ўвядзенне санкцый, рэгулярна публікаваліся заклікі еўрапейскіх палітыкаў спыніць дапамогу Украіне.

Некаторым аўтарам гэтых заклікаў, як сцвярджае чэшскае выданне Denik N, за гэта плацілі грошы. Канкрэтных імёнаў чэшскія журналісты не называюць, але адзначаюць, што ў тым ліку на сайце публікаваліся інтэрв'ю сябраў АдГ — Пятра Быстрана, а таксама дэпутата Еўрапарламента ад гэтай партыі Максіміліяна Кра. Бундэстаг раней ухваліў расследаванне супраць Быстрана. Амаль усе парламенцкія фракцыі прагаласавалі «за», устрымалася толькі фракцыя АдГ.

У лістападзе 2022 года Быстран таемна прыязджаў у Беларусь — гэтую інфармацыю ён схаваў ад сваіх калег. Тады, паводле яго слоў, ён сустракаўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а таксама з дэпутатам Андрэем Савіных. Акрамя гэтага, ён меў сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх праўладных арганізацый — Беларускага фонду міру і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

Чытайце таксама:

Нямецкі дэпутат ад правай папулісцкай партыі здзейсніў тайны візіт у Беларусь

Падчас паездкі ў Беларусь, якую назвалі «сакрэтнай», нямецкі дэпутат сустракаўся з Уладзімірам Макеем

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1