Аляксандр Лукашэнка Гейдар Аліеў Alexander Lukashenko Heydar Aliyev Александр Лукашенко Гейдар Алиев

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў падчас наведання горада Фізулі. Фота: pul_1 / Telegram

Аляксандр Лукашэнка наведвае тэрыторыю Нагорнага Карабаха ў Азербайджане. У аэрапорце горада Фізулі, які перайшоў пад кантроль Азербайджана ў кастрычніку 2020 года, яго сустрэў Ільхам Аліеў.

Асвятляючы гэтую падзею, беларуская прапаганда імкнецца не выкарыстоўваць назву «Нагорны Карабах». Замест гэтага пішуць «тэрыторыі, што адраджаюцца» (на рускай мове — «возрождаемые»).

Паведамленне на сайце БелТА

Паведамленне на сайце БелТА

Паведамленне на сайце «СБ. Беларусь сёння»

Паведамленне на сайце «СБ. Беларусь сёння»

Паведамленне ў тэлеграм-канале БелТА

Паведамленне ў тэлеграм-канале БелТА

Адзначым, што азербайджанскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва выкарыстоўвае іншае словазлучэнне — «вызваленыя тэрыторыі».

Паведамленне на сайце Азербайджанскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва АЗЕРТАДЖ

Паведамленне на сайце Азербайджанскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва АЗЕРТАДЖ

Выглядае на тое, што беларускія прапагандысты заўважылі нежаданне выкарыстання назвы «Нагорны Карабах» афіцыйным Азербайджанам. Але і не хочуць услед за ім выкарыстоўваць прыметнік «вызваленыя».

У кантэксце намераў афіцыйнага Мінска пашырыць эканамічнае супрацоўніцтва і дапамагчы ў аднаўленні пацярпелага ад ваеннага канфлікту рэгіёна, выкарыстоўваецца расійскі прыметнік «возрождаемые».

Нагадаем, што назва «Карабах» этымалагічна паходзіць ад цюркскага «кара» — чорны і персідскага «бах» — сад. Карабах здаўна падзяляўся на Раўнінны і Нагорны. У 1923 годзе ў складзе Азербайджанскай ССР была створана Аўтаномная вобласць Нагорнага Карабаха (з 1937 года — Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць — НКАВ) з цэнтрам у Ханкендзі (пазней перайменаваным у Сцепанакерт).

У 1988 годзе населеная пераважна армянамі НКАВ заявіла пра свой выхад са складу Азербайджана. У верасні 1991 года на тэрыторыі НКАВ і Шаўмянскага раёна Азербайджана была абвешчана Нагорна-Карабахская Рэспубліка (Рэспубліка Арцах), якая засталася нікім не прызнанай. Яе актыўна падтрымлівала Арменія, якая ў выніку ваенных дзеянняў пачатку 1990-х змагла ўтрымаць кантроль за гэтым рэгіёнам.

19 верасня 2023 года Азербайджан пачаў ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху. Вынікам яе стала вяртанне ўсёй тэрыторыі рэгіёна пад свой поўны кантроль.

Чытайце таксама:

Што такое Нагорны Карабах і што армяне з азербайджанцамі там дзеляць

Лукашэнка хоча забудаваць Нагорны Карабах аграгарадкамі

Францыя абвінавачвае Азербайджан у беспарадках у Новай Каледоніі

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
7
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
14