Fs9NazUWcAMoB7v.jpeg

У 2024 годзе SCIENCE AT RISK Emergency Office прапануе чатыры фарматы падтрымкі:

— фінансавая падтрымка правядзення публічных мерапрыемстваў (круглыя сталы, лекцыі, семінары і прэзентацыі даследаванняў і г.д.). Збор заявак на імпрэзы працягваецца да 9 чэрвеня;

— хуткая аднаразовая падтрымка для тых навукоўцаў, што застаюцца ў Беларусі і не маюць магчымасці працаваць па прафесіі, вымушана з'ехалі ў апошнія паўгады ці сутыкнуліся з крызіснай сітуацыяй у эміграцыі;

— падтрымка ўдзелу ў міжнародных навуковых канферэнцыях афлайн (якія патрабуюць паездкі ў іншы горад/краіну) і анлайн. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2024 года;

— моўныя курсы (інтэнсіўны анлайн-курс англійскай мовы, накіраваны на развіццё навыкаў паўсядзённай камунікацыі і навыкаў, патрэбных для працы ў акадэмічным асяроддзі). Заяўкі на курсы прымаюцца да 10 чэрвеня ці да набору груп.

Удзел у любым фармаце магчымы пры ўмове праходжання верыфікацыі. Атрымаць фінансавую падтрымку можна толькі адзін раз у год.

Хто можа звярнуцца па падтрымку? 

Беларускія навукоўцы, якія на момант рэпрэсій займаліся выкладчыцкай ці даследчай дзейнасцю ў дзяржаўных ці прыватных ўніверсітэтах ці даследчых цэнтрах; гістарычных архівах і музеях (на пасадзе навуковага супрацоўніка), НДА і аналітычных цэнтрах;

Падрабязная інфармацыя і формы заяўкі на сайце.

Чытайце таксама:

Гісторыкі ў выгнанні стварылі Беларускі інстытут публічнай гісторыі

«Аніякіх ні легенд за ім, ні гісторый, за яго кроў не праліваў ніхто». Гісторык Аляксандр Пашкевіч пра чырвона-зялёны сцяг

Даносчыкі зараз двойчы падумаюць

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0