Паводле вынікаў пленэра, прысьвечанага славутаму земляку, у Гарадезнскай гарадской выставачнай зале сёньня мелася адкрыцца выстава. Але давялося шукаць іншае месца.

Гэта было планавае мерапрыемства, зацверджанае аддзелам культуры Гродзенскага гарвыканкаму яшчэ паўгады таму. Аднак, па ўсім, паўсталі ідэалагічныя праблемы.

Пленэр «Шляхамі Напалеона Орды» быў прысвечаны 15‑годдзю дзейнасці Таварыства польскіх мастакоў, якое цяпер функцыянуе пад крылом непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс.

Верагодны выступ Анжалікі Борыс у гарадской выставачнай зале, якая належыць гарвыканкаму, мог бы скончыцца скандалам. Прынамсі, як паведаміла дырэктарка залы Ірына Сільвановіч, у гарвыканкаме ёй паведамілі, што за ўсё, што адбываецца ў выставачнай зале, яна нясе персанальную адказнасць.

У выніку выстава паводле пленэру адкрылася ў памяшканні абласной суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Старшыня Таварыства польскіх мастакоў Станіслаў Кічка лічыць, што гэта найлепшае высьце з дадзенай сітуацыі.

А ў Гродзенскай гарадской выставачнай зале вырашылі зладзіць экспазіцыю пастэляў маскоўскага мастака Валерыя Рубаненкі, якая мелася адкрыцца праз два тыдні.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0