13 снежня каля 15.45 трамвай рухаўся па Лагойскім тракце з боку Севастопальскага сквера ў напрамку вуліцы Кальцова і, праехаўшы скрыжаванне з вуліцай Каліноўскага, здзейсніў наезд на жанчыну 1951 года нараджэння

Са слоў кіроўцы трамвая жанчына пераходзіла праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на чырвонае святло. Ад удару пешахода адкінула на сустрэчны трамвай, які стаяў на прыпынку.

Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла ў машыне хуткай медыцынскай дапамогі. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?