Увечары 31 снежня, каля 19.40 ў вагоне цягніка Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна паміж станцыямі Першамайская і Купалаўская адбылася групавая бойка паміж беларусамі і асобамі каўказскай нацыянальнасці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай карэспандэнтамі Tut.by ад відавочцаў здарэння, спрэчка ўзнікла з-за міжнацыянальных забабонаў. Услед за слоўнай сваркай паміж беларусамі і каўказцамі завязалася бойка. Пацярпелі пры гэтым у большай ступені госці сталіцы: у аднаго зламаны нос, у другога - вялікая гематома ў галіне вока, у трэцяга - разбітая губа.

Варта адзначыць, што міліцыянты УУС па ахове Мінскага метрапалітэна зрэагавалі на здарэнне выключна аператыўна і прафесійна: калі цягнік з тымі, хто біўся, толькі прыбываў на станцыю Купалаўская, яго ўжо сустракалі людзі ў форме. Сігнал пра здарэнне яны атрымалі ад пасажыраў цягніка дзякуючы кнопцы экстранай сувязі, усталяванай у вагоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?