Галасуй не галасуй

Згодна з вынікамі апытання,

рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі знаходзіцца на ранейшым узроўні. Галасаваць за яго на новых выбарах прэзідэнта гатовыя 31,5% (у верасні было 31,6%).
У той жа час давяраюць яму 39,1% рэспандэнтаў, а не давяраюць 49,1% (было 38,5% супраць 51,9%).

Аднак надзеі на выхад Беларусі з крызісу больш за ўсё рэспандэнтаў (34,1%) звязваюць менавіта з… кіраўніком дзяржавы. З прадпрымальнікамі — 28,8%, з Расіяй — 24%, з Захадам — 20,7% з апазіцыяй — 8,6%).

Рэйтынгі лідараў апазіцыі па-ранейшаму вагаюцца ад 4,8% у А.Саннікава і 4,6% ва У.Някляева да 1,1% у М.Статкевіча і 0,9% у А.Лябедзькі.

На пытанне: «Што, на Ваш погляд, павінна рабіць апазіцыя?», больш за ўсё рэспандэнтаў (35%) сказалі «прапанаваць дыялог ўраду» («дамагацца адстаўкі прэзідэнта» — 33.4%, «арганізаваць збройны чын ці рэвалюцыю» — 3.1%).

Хто вінаваты?

Галоўным вінаватым у цяперашнім эканамічным крызісе беларусы лічаць кіраўніка дзяржавы (41%), на другім месцы — урад (39,1%),
апазіцыю вінавацяць 11,5%, Еўропу — 10,9%, Расію — 7,5%. Разам з тым, «узровень вінаватасці ўлады» у вачах насельніцтва зніжаецца.

Адметна, што пра нацыяналізацыю «Камунаркі» і «Спартака» чулі амаль палова (46,7%) апытаных. Большасць з іх (36,1%) не ўхваляюць гэтае рашэнне, паколькі яно супярэчыць беларускаму заканадаўству. 21,1% апытаных ухваляюць, паколькі «прадпрыемства ў свой час былі прыватызаваныя незаконна». Яшчэ 10,9% ухваляюць, нягледзячы на тое, што рашэнне супярэчыць беларускаму заканадаўству).

Што рабіць?

Суадносіны тых, хто лічыць, што «ў цэлым становішча спраў у краіне развіваецца ў няправільным накірунку» па-ранейшаму значна перавышае колькасць тых, хто даў супрацьлеглы адказ
(47.4% vs. 34.1% у верасні і 46.1% vs. 33.5% у снежні). Нядзіўна, што сваю бліжэйшую будучыню большасць беларусаў ацэньваюць хутчэй скептычна, чым аптымістычна: 23,3% апытаных лічаць, што сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі ў бліжэйшыя гады палепшыцца, а 29,7% — што пагоршыцца (у верасні гэтыя суадносіны былі 18,4% vs. 27,8%). Як бачна, няўстойлівасць эканамічнай стабілізацыі, пра якую кажуць шматлікія эксперты, адчуваецца і мільёнамі нашых суграмадзян. Так,
ацэньваючы «поспехі беларускай эканамічнай мадэлі», траціна апытаных сказала, што «ніякіх поспехаў у беларускай эканомікі няма», яшчэ 28.4% — што «калі б не расейская дапамога ніякіх поспехаў беларускай эканомікі не было б», і толькі 28,1% лічаць, што «поспехі беларускай эканомікі тлумачацца ўнутранымі прычынамі».

Геапалітычны выбар

У знешнепалітычных арыентацыях беларусаў істотных зьменаў не назіраецца. Таксама, як і ў трэцім квартале,

пры неабходнасці выбару паміж аб’яднаннем з Расіяй і ўступленнем ў Еўрасаюз за першы варыянт выказваюцца 37,7%, а за другі 43,4% апытаных (было 36,2% супраць 44,1%).

Аднак, у больш глыбокай рэтраспектыве «дрэйф» грамадскай думкі ад Расіі да Еўрасаюза становіцца ўсё больш прыкметным. Так, калі ў снежні 2011 г. за ўступленне ў ЕС на гіпатэтычным рэферэндуме прагаласавалі б 35,9%, а супраць 36,9%, за аб’яднанне з РФ 29%, а супраць 42.9%, то ў снежні гэтыя суадносіны стала 38,9% vs. 37.6% і 28.7% vs. 47.5% адпаведна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?