Вольга Іпатава. Свабода да апошняга дыхання: аповеды пра падарожжы. Мінск: Кнігазбор, 2007. -- 184 с.

Гэтая кніга распавядае пра падарожжы па беларускіх могілках. Цягам 2005—2006 гг. Вольга Іпатава наведвала нэкрапалі, дзе пахаваныя дзеячы: пісьменьнікі, мастакі, грамадзкія дзеячы, рэвалюцыянеры. Вынікам паездак сталі больш чым 40 нарысаў, зьмешчаныя ў гэтым выданьні.

У кожным з эсэ распавядаецца пра пэўнага чалавека, ягоны апошні жыцьцёвы шлях, а часам і сёньняшні стан магілы.

У кнізе зьмешчаныя нарысы пра Тамаша Ваўжэцкага і кс. Уладзіслава Чарняўскага, Уладзіслава Сыракомлю і вечнага вандроўніка Язэпа Драздовіча, Алеся Адамовіча і Паўлюка Багрыма, Міхала Валовіча і Франца Аляхновіча, Янку Журбу і Аляксея Карпюка, паўстанцаў 1794 г. і 1863 гадоў. Пра тых, чые сапраўдныя ці сымбалічныя магілы (як Антона Луцкевіча) ёсьць у Беларусі ці на літоўскай Віленшчыне.

Асобныя разьдзелы прысьвечаныя Вільні, беларускаму некрапалю ў Іст‑Брансьвіку (ЗША), асобным беларускім пахаваньні ў Канадзе.

У кнізе зьмешчана каля 50 фатаздымкаў беларускіх магіл.

У пасьлямове Вольга Іпатава піша: «Я напісала далёка не пра ўсіх, пра чые апошнія прыстанкі хацела б узгадаць. (…)Ня згадваю я і пры пахаваньні ў Менску — для гэтага патрэбны былі б тамы ды тамы. Зьмест кнігі склалі толькі падарожжы самых апошніх гадоў па мясьцінах, дзе я змагла зрабіць здымкі (хай даруюць мне майстры фатаграфіі за іх недасканаласьць), узгадаць, чым дарагія нам усім людзі, чыім магілам разам з аднадумцамі я змагла пакланіцца».

Думаецца, што кніга «Свабода да апошняга дыхання» — вартая таго, каб быць уключанай у сьпіс найлепшых беларускіх кніг 2007 г.

Дарэчы, у Акадэмкнізе яна каштуе мізэрныя грошы — 4 800 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0