Сёння на веладроме«Мінск-Арэны» стартуе чэмпіянат свету па веласпорту на трэку, у якім прымуць удзел амаль 260 спартсменаў з 35 краін.
Беларусь упершыню прымае сусветны форум у алімпійскім відзе спорту. Гэта будзе першы чэмпіянат свету па велатрэку ў новым алімпійскім цыкле, а таму ў складах многіх каманд з’явіцца нямала перспектыўных спартсменаў з прыцэлам на
У прыватнасці, новае пакаленне гоншчыкаў прадставіць у Мінску каманда Вялікабрытаніі, якая дамінавала на лонданскай
У жанчын нашу каманду прадставяць чатыры велагоншчыцы — Аксана Папко, Алена Дылько, Вольга Масюковіч і Ганна Гулік, якія выступяць у шасці дысцыплінах. У камандную гонку праследавання заяўлены Аксана Папко, Алена Дылько і Вольга Масюковіч. Маладая брастаўчанка Ганна Гулік паспаборнічае ў спрынце і кейрыне. У беларускую мужчынскую заяўку ўключаны сем спартсменаў на чатыры дысцыпліны чэмпіянату свету. У каманднай гонцы праследавання пазмагаюцца Аляксанд Лісоўскі (чэмпіёнБеларусь выставіць 11 спартсменаў.
Усяго на мінскім чэмпіянаце свету будзе разыграна 19 камплектаў узнагарод (10 у мужчын + 9 у жанчын).Сёння, у першы дзень турніру, будуць разыграны 4 камплекты медалёў — у мужчынскім гіце, у жаночай індывідуальнай гонцы праследавання, у жаночым камандным спрынце і ў мужчынскай каманднай гонцы праследавання.
Цырымонія ўрачыстага адкрыцця запланавана сення на 18.30.
Чэмпіянат свету прадоўжыцца да 24 лютага. Дзённыя спаборніцкія сесіі 20–23 лютага будуць пачынацца ў 13.00, вячэрнія — у 19.00. А ў заключны дзень, 24 лютага, пачатак спаборніцтваў у 10.00 і 14.00.