Дзяржаўны камітэт бясьпекі перадаў у Вярхоўны суд матэрыялы справы выкрытых на тэрыторыі Беларусі польскіх шпегаў. Пра гэта паведаміла прэсавая служба Вярхоўнага суду. Справа прынятая да вытворчасьці вайсковай калегіяй суду.

Па справе праходзяць чацьвёра беларускіх вайскоўцаў і адзін афіцэр расейскга войска.

Намесьнік старшыні КДБ Віктар Вагера паведаміў, што затрыманыя супрацоўнікі польскай выведкі зьбіралі інфармацыю пра стан сыстэмы ПВА. Як падкрэсьліў Віктар Вегера, сваімі дзеяньнямі шпегі не пасьпелі ўчыніць шкоды абароназдатнасьці Беларусі. Паводле беларускага заканадаўства, затрыманым пагражае да 15 гадоў зьняволеньня.

Памочнік дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Іван Макушок паведаміў, што на сьлед польскіх шпегаў беларускія спэцслужбы навялі супрацоўнікі ФСБ Расеі.

Паводле ягоных слоў, расейскі маёр Юрэня, які, як сьцьвярджае сьледзтва, сам прыйшоў у ФСБ прызнацца ў супрацоўніцтве з польскімі спэцслужбамі, верагодна можа ўнікнуць пакараньня.

Паводле Telegraf.by

Былы пасол Польшчы пра шпіёнскі скандал: Такіх шпіёнаў у Курапатах — дзясяткі тысячаў
Бандыяна па-беларуску
«КоммерсантЪ»: на сьлед польскіх шпіёнаў КДБ Беларусі вывела ФСБ Расеі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0