Папулярнасьць Ангелы Мэркель сярод немцаў расьце. Больш чым тры чвэрці немцаў выступаюць за тое, каб Мэркель засталася на чале краіны яшчэ на адзін тэрмін. Толькі 20 % супраць гэтага.

Такія вынікі дало апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае сацыялягічнай службай Emnid на замову газэты «Bild am Sonntag».

Ніколі яшчэ ў гісторыі Нямеччыны на палове тэрміну свайго ўрадаваньня ніводзін нямецкі канцлер ня цешыўся такой высокай папулярнасьцю. Немцам падабаецца і ўзважаны, далёкі ад папулізму палітычны стыль Мэркель, і яе дасягненьні ў якасьці старшыні Эўрасаюзу, і вынікі саміту вялікай восемкі, які прымала Нямеччына.

Урад жа ў цэлым далёка не такі папулярны, як яго кіраўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?