Павал Севярынец

22 жніўня частка затрыманых удзельнікаў сустрэчы з апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам паўстануць перад судом. На іх складзены пратаколы па артыкуле 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання), паведаміў БелаПАН П.Севярынец. Самому палітыку ўручаны пазоў з прадпісаннем з’явіцца 20 жніўня ў АУС Маскоўскга раёна Брэста.

19 жніўня ў офісе Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ на сустрэчу з палітыкам сабралася каля 30 чалавек. У праграме мерапрыемства была прэзентацыя трох кніг П.Севярынца («Лісты з лесу», «Нацыянальная ідэя» і «Брату»), а таксама абмеркаванне пытанняў, звязаных са стварэннем партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Паводле слоў П.Севярынца, сустрэча пачалася ў 15.00. Міліцыя з’явілася прыкладна ў 15.50. Усе 30 чалавек, уключаючы пецярых непаўналетніх, былі затрыманы і дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. На іх складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. У памяшканні быў праведзены вобыск, пры якім прысутнічаў П.Севярынец.

Затрыманых адпусцілі прыкладна за паўгадзіну да поўначы.

Масавае затрыманьне хадэкаў у Берасьці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?