Надыдзе ноч — пральецца грэхазбор
    Сьвятой Алены й сумнага Сымона
    на кроплю шчасьця ад ягоных слоў
    табе і мне — што чуецца дазвонам
    сьляпых вачэй ад леташніх высноў
    што ты крадзеш крадзеш зь яго далоні
    Каго назваць пужлівым мастаком ?
    і час губляць запамятныя фарбы…
    спаліў гаршчкі — і размарыў багоў
    прыбраў у сьметнік — і дазволіў… нам бы
    зьвязаць гады у тысячы стагоў
    і праз адзін пісаць : «Прабачце… марны»
    І толькі сёньня прачытаў адказ —
    забіцца ледарубам ці стамескай
    сказаць начыстую альбо зманіць ураз
    каб стаць яго нон‑гратаўскай нявесткай
    ды толькі ноч — з гатэлю «Эўразьвяз»
    зрываецца з наседжанага крэсла
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0