Віталь Клічко зьбіраецца балятавацца на пасаду мэра Кіева.

Былы чэмпіён сьвету ў цяжкой вазе Віталь Клічко прыняў рашэньне ў другі раз балятавацца на пасаду мэра Кіева. Паводле словаў украінскага баксёра, ён пераканаўся ў гэтым, назіраючы за тым, што робіцца ў гарадзкой радзе. Цяпер Клічко — старэйшы ачольвае ў ёй адну з фракцый.

Спартовец падкрэсьліў, што ён і яго фракцыя робяць усё для таго, «каб Кіеў быў утульным, зялёным горадам для тых, хто ў ім жыве, каб ён заставаўся гістарычным горадам, каб не згубіў свайго твару».

Віталь Клічко балатаваўся на пасаду мэра Кіева летась, але прайграў выбары Леаніду Чарнавецкаму. Мэр сталіцы Украіны выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў.

Віталь Клічко працягвае займацца прафэсійным боксам. Зараз ён узнаўляецца пасьля траўмы сьпіны, атрыманай пры падрыхтоўцы да бою з Джамілем Мак‑Клайнам, які мусіў адбыцца 21 верасьня.

Паводле lenta.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0