Паводле выданьня «Белорусы и рынок», цягам верасьня спажывецкія цэны ў Беларусі вырасьлі на 0,9 % (для параўнаньня — у тым самым месяцы мінулага году гэты паказчык склаў 0,2 %). У сваю чаргу гэта прывяло да росту інфляцыі, які ад пачатку году склаў 5,4%. На думку экспэртаў, гэта ставіць пад сумневы пляны ўраду ўтрымаць інфляцыю ў наступным годзе ў межах 6‑8%.

Тым часам курсы эўра і расейскага рубля ў адносінах да беларускага на Беларускай валютна‑фондавай біржы на мінулым тыдні вырасьлі на 0,56 і 0,29% адпаведна. Прапанова даляраў на БВФБ скарацілася да $69,5 млн., у той час як попыт на гэтую валюту склаў $148,8 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0