«Спадар Яцанюк, адзін з лідараў апазіцыі, увогуле дагаварыўся да таго, што трэба пазбавіць рускамоўнае насельніцтва Украіны грамадзянства», —
заявіў Аляксандр Аверкаў, вядучы праграмы «Контуры» на АНТ.
Аверкаў творча перапрацаваў расійскую прапаганду: тая вінаваціла ў дыскрымінацыйных словах лідара «Свабоды» Алега Цягнібока.
Зрэшты, ні мінскія, ні маскоўскія прапагандысты не здолелі падмацаваць свае заявы відэазапісамі. Расейцы спасылаліся на ананімнага блогера, які нібыта чуў словы Цягнібока падчас выступу на Майдане.
0
0
0
0
0
0