Праўда, не за справу аб зьбіцьці старшыні Дзяржкантролю Зянона Ломаця, у якім удзельнічаў падначалены Шэймана, а «за няпільнасьць і сур’ёзныя заганы ў арганізацыі работы органаў унутраных спраў і пракуратуры па своечасовым выяўленьні і папярэджаньні злачыннай дзейнасьці былога камандзіра роты Гарадзенскага аддзела Дэпартамэнту аховы Міністэрства ўнутраных спраў Сяргейчыка А.В., які зьдзейсьніў шэраг наўмысных забойстваў і іншых цяжкіх злачынстваў у Гарадзенскай вобласьці, неналежнае выкананьне службовых абавязкаў».

Апроч Шэймана вымову атрымаў таксама міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў. А ягоны першы намесьнік Аляксандар Шчурко папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасьці.

Вымову таксама атрымалі два іншыя намесьнікі Навумава — Віктар Жыбуртовіч і Віктар Філістовіч, а таксама намесьнікі генэральнага пракурора Сьцяпан Касуха і Віктар Прус.

Строгая вымова абвешчана і дэпутату – былому начальніку ўпраўленьня ўнутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму генэрал-маёру міліцыі ў запасе Белашэўскаму Анатолю. Ён атрымаў яе за сур’ёзныя недагляды ў кіраўніцтве ўпраўленьнем унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму, непрыняцьце вычарпальных мераў па своечасовым выкрыцьці небясьпечнага злачынцы;

Непрыемны асадак пасьля прачытаньня прэзыдэнцкага ўказу застаўся і ў былога першага намесьніка міністра ўнутраных спраў Міхаіла Ўдовікава. Лукашэнка пазбавіў яго ўзнагароднай агнястрэльнай зброі, атрыманай на падставе Указу Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2004 г. № 373. А ўсё з-за таго, што генэрал-маёр міліцыі ў запасе Ўдовікаў ня вёў неабходны кантроль за дзейнасьцю падначаленых падразьдзяленьняў крымінальнай міліцыі і за сыстэмныя недахопы ў арганізацыі работы па апэратыўным раскрыцьці і расьсьледаваньні шматлікіх забойстваў і іншых цяжкіх злачынстваў у Гарадзенскай вобласьці.

Сёньня па асабістым указаньні Лукашэнкі займанай пасады будуць пазбаўленыя пракурор Гарадзенскай вобласьці Васіль Літвінаў і ягоны намесьнік Уладзімер Аніська, пракурор Кастрычніцкага раёну Горадні Барыс Таранка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?