Куды падзець бамжоў узімку з вуліцы?

Такім пытаньнем задаецца газэта «Вечерний Гродно». Больш за палову апытаных абралі варыянт прымусовага вывазу нябогаў у вёску на працы.

Паводле стану на 17 гадзін 11 хвілін 7 лістапада вынікі апытаньня наступныя.

Больш за палову (52,6%, ці 61 чалавек, што ўзяў удзел у апытаньні) абралі варыянт прымусовага вывазу нябогаў у вёску на працы. 45,7% (53 чалавекі) прагаласавалі за тое, каб адкрыць для іх прытулак. Каб зьмясьціць у СІЗА прагаласавалі 2 чалавекі (1,7%). І ніводзін з апытаных не паклаў бы беспрытульных у больніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?