Двое жыхароў в. Русiна, што пад Баранавiчамi, укралi ў Лунiнецкiм раёне пару коней i вярталiся ў прыўзнятым настроi дамоў. Але дарога была далёкай i адзiн конь нечакана закульгаў на Ганцаўшчыне. У в. Кукава зладзеi цiха ўзялi з хлява ў аднаго гаспадара здаровага каня, а яму пакiнулi кульгавага. Але гэтага канакрадам паказалася мала i вечарам таго ж дня з двара на станцыi Малькавiчы яны выкралi i воз.

Праўда, ад’ехаць зладзеям далёка не ўдалося. Мiлiцыя па гарачых слядах неўзабаве iх дагнала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?