У ноч на 28 ліпеня ў сталічным парку Горкага невядомыя ўзламалі некалькі кіёскаў. Па словах прадаўцоў, кіёскі не толькі пашкоджаныя — некаторыя абакраныя. На месцы працуе міліцыя.
Нягледзячы на непрыемны інцыдэнт, у парку ўсё працуе: можна купіць шашлык, марозіва, ваду, поп-корн, сувеніры.
Вандалы пашкодзілі ў асноўным кіёскі, размешчаныя на дарожцы, якая вядзе ад набярэжнай да кафэ Family Club.
0
0
0
0
0
0