Згодна з Правiламi вядзеньня паляўнiчай гаспадаркi i паляваньня, з 15 снежня ў краiне пачнецца зiмовы сэзон сэлекцыйнага i трафэйнага паляваньня на самцоў высакароднага аленя.

Ружжовым спосабам — з засады, з падыходу — на працягу сутак ён будзе доўжыцца, згодна з новай рэдакцыяй Правiлаў, да 31 студзеня. Па 15 снежня працягваецца i восеньска‑зiмовы сезон палявання з паляўнiчымi сабакамi (акрамя хартоў i ганчакоў) — на лася, высакароднага аленя, дзiка, казулю. Здабываць дазваляецца жывёл любога полу i ўзросту, акрамя свiнаматак — важакоў статку.

Паводле: Сяргей Расолька, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0