Хілары Клінтан

На праймэрыз у Нью-Гемпшыры сэнатар ад штату Нью-Ёрк Хілары Клінтан абышла сэнатара ад Ілінойсу Барака Абаму ў гонцы за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

Клінтан набрала 39 працэнтаў галасоў, Абама – 36%, Джон Эдвардз - 17 %, Біл Рычардсан - 5 %.

У рэспубліканцаў лідзіруе сэнатар ад штату Арызона Джон Маккейн. У яго 38% галасоў. Яго канкурэнт Міт Ромні набраў 32 % галасоў. Майк Хакабі – 11 %, Рудольф Джуліяні - 9 %.

Барак Абама ўжо павіншаваў свайго галоўнага канкурэнта па Дэмакратычнай партыі зь перамогай. Яўка на праймэрыз пераўзышла ўсе чаканьні. Прычынай называюць і надзвычай мяккае для гэтага штата на паўночным захадзе ЗША надвор’е


Барак Абама
"Сёньня мы паказалі, як выглядае вяртаньне”, -- заявіў Джон Маккейн сваім прыхільнікам. Яшчэ адзін кандыдат ад рэспубліканцаў Рудольф Джуліяні заявіў, што тым ня менш ён па выніках выбараў у іншых штатах мяркуе стаць кандыдатам ад рэспубліканцаў. "Думайце пра гэта, як пра пачатак вельмі доўгай і вельмі жорсткай гульні", сказаў былы мэр Нью-Ёрку.

Хоць вынікі галасаваньня ў Нью-Гемпшыры і не зьяўляюцца вырашальнымі, але посьпех можа стаць важным псіхалягічным фактарам для усёй кампаніі.

У мінулым той, што выйграваў праймэрыз у Нью-Гемпшыры, станавіўся прэзыдэнтам ЗША. Праўда, гэта заканамернасьць парушылася ў 1992 г. у выпадку Біла Клінтана і сёньняшняга прэзыдэнта Джорджа Буша ў 2000 г.


Джон Маккейн
***

15 студзеня пройдуць праймэрыз у Мічыгане, 19 студзеня – рэспубліканскія ў Нэвадзе і Паўднёвай Караліне. 26 студзеня дэмакраты правядуць свае праймэрыз у Паўднёвай Караліне, 29 студзеня агульныя перадвыбары ў Фларыдзе.

5 лютага – супэраўторак. Праймэрыз пройдуць у 20 штатах уключаючы Нью-Ёрк, Нью-Джэрзі і Каліфорнію, там і вызначацца кандыдаты, што будуць змагацца за прэзыдэнцкую пасаду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?