Беларускі абаронца Ягор Філіпенка дэбютаваў у складзе іспанскай «Малагі».
Футбаліст пачаў матч супраць «Левантэ» ў Кубку Іспаніі на лаўцы запасных, аднак выйшаў на поле на 64-й хвіліне. Ягоная «Малага» на той момант упэўнена перамагала «Левантэ» з лікам 2-0. Ды яшчэ і ў першай гульні была зафіксаваная перамога «Малагі» 2-0.
Аднак пасля выхаду Філіпенкі абарона каманды развалілася. За паўгадзіны «Левантэ» здолеў забіць тры галы, прычым прынамсі ў адным з іх была віна беларуса. «Левантэ» забіў і чацвёрты раз, праўда, нападаючы закінуў мяч у вароты рукой.
У выніку «Левантэ» перамог 3:2, але па суме дзвюх гульняў у наступны раунд прайшла «Малага».
0
0
0
0
0
0