У нядзелю на Майдане Незалежнасці ў Кіеве можа адбыцца мірны марш салідарнасці з-за забойства мірных украінскіх грамадзян у выніку абстрэлу аўтобуса пад Валнавахай, калі загінулі 12 чалавек і 17 атрымалі раненні.

Інфармацыю пра гэта распаўсюджваюць у анонсе падзеі ў Facebook.

Карыстальнікі Сеткі заклікаюць выйсці на гэты марш і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку.

Таксама яны просяць запрасіць на марш адзінства і сусветных лідараў.

Да ўдзелу ў маршы запрашаюцца грамадскія арганізацыі і г.д. Такія акцыі могуць адбыцца не толькі ў Кіеве.

«Для ўкраінцаў нашы ахвяры менш важныя, чым для французаў іх?», — гаворыцца ў апісанні падзеі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?