Кіраўнік адміністрацыі Ганконга Лян Чжэньін у сваім першым пасланні да парламентарыяў у новым годзе заявіў, што жыхарам Ганконга трэба будзе зрабіць выбар паміж імкненнем да дэмакратыі і эканамічным ростам.
Пры гэтым палітык падкрэсліў, што імкненне да дэмакратыі павінна ўзгадняцца з законам, інакш дэмакратычныя памкненні прывядуць Ганконг да анархіі.
Некалькі дэпутатаў заканадаўчага сходу Ганконга зладзілі шумную акцыю пратэсту, заклікаўшы Лян Чжэньіна сысці ў адстаўку.
З кастрычніка да канца снежня ў Ганконгу праходзілі акцыі пратэсту прыхільнікаў дэмакратычных рэформаў.
Дэманстрацыі пачаліся з-за таго, што шмат хто з жыхароў Ганконга былі незадаволеныя рашэннем уладаў КНР праводзіць адбор кандыдатаў на выбарах адміністрацыі Ганконга, якія пройдуць у 2017 годзе. Дэманстранты патрабавалі прамых перамоваў з Пекінам.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)