За 5 гадоў пенсіянер з Пружанскага раёна купіў дзве кватэры ў прыгарадзе Мінска. Пасля праверкі падаткавікі высветлілі, што яго выдаткі перавысілі афіцыйныя даходы на 110 мільёнаў рублёў. Пра гэта finance.tut.by распавялі ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Пружанскім раёне.

74-гадовы жыхар Пружанскага раёна (Брэсцкая вобласць) у 2009 годзе купіў кватэру ў прыгарадзе Мінска за 112,5 мільёна рублёў. Праз 4 гады ён прадаў яе і набыў іншую, ужо за 516,5 мільёна.

Інспекцыя МПЗ па Пружанскім раёне запатрабавала ў пенсіянера дэкларацыю аб даходах і маёмасці за 2009-2013 гады. Ён паказаў, што жыў на пенсію, сродкі ад продажу кватэры і грошы, падораныя блізкімі сваякамі.

Афіцыйныя даходы не змаглі пакрыць дэфіцыт асабістага бюджэту пенсіянера.

Высветлілася, што ў 2009 годзе мужчына выдаткаваў на 110 мільёнаў больш, чым мог сабе дазволіць. У 2010-2013 гадах перавышэння выдаткаў над даходамі не ўстаноўлена. У выніку пенсіянер заплаціў у бюджэт 13,2 мільёна падаходнага падатку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0